03/06/2026
📖 250 старонак і сотні архіўных матэрыялаў. Ужо гэтай восенню выйдзе першы маштабны альбом, прысвечаны творчай спадчыне Алеся Пушкіна.
На працягу апошніх гадоў мы збіралі творы, дакументы, фотаздымкі, успаміны і архіўныя матэрыялы, каб як мага паўней захаваць і прадставіць спадчыну мастака. Вынікам гэтай працы стаў альбом, які аб’яднае жывапіс, перформансы, манументальнае і сакральнае мастацтва Алеся Пушкіна.
Паралельна мы працягваем папаўняць архіў на alespushkin.com, дзе ўжо прадстаўлена каля 300 твораў і дзясяткі даследчых і архіўных матэрыялаў.
❗️Калі ў вас захаваліся якасныя фотаздымкі прац, дакументы, лісты або іншыя матэрыялы, звязаныя з Алесем Пушкіным, будзем удзячныя за дапамогу.
📩 [email protected]
🤝Пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюзу.